БIТВА (М. Рапінчук)

Цiшыня стаяла ў поле
Нават звер прыцiх ў лесе
Крові будзе многа з болем
Вынік адразу стаў вядомы
Вось па полю скачуць коні
Людзі з крыкамі бягуць
Зброю ў руках нясуць
Хутка бітва будзе ў поле

Люта бітва пачалася
Гнеў выходзіў з-пад мяча
Толькі кроў людзей лілася
Калі меч рубіў з пляча
Покуль кроў яшчэ(людзей) лілася
Мужна біліся ваякі
Але ж сонца ўжо памерла
Стала цёмна, не да дракі

Калі сонца рана ўстала
Поле бітвы асвяціла
Шмат ваўкоў было на поле
Даядалі яны тое
У чым раней шмат было сілы
Каб змагацца мужна ў поле
Што ты сонца нарабіла
Ты дзяцей сваіх згубіла


ВЯДЗЬМАРКА (Фолк'яр)

Неба блакітнае над галавою
А пад нагамі бушуе агонь
Пляшучых тысячы іскарак болю
Моцна б хацелася сціснуць у далонь

Я ім казала, што я не чарую
Ды прыгавор быў, што ведзьмарка я
І вось тапер ў агні я танцую
Танец апошні танцую, зямля

Цела мае, цябе зараз пакіну
Ды палячу нібы птушка туды
Дзе зоркі свецяць над морам сінім
Дзе ўвесь год зелянеюць сады


НАЗАЎЖДЫ (?)

Я навучуся ў дрэваў ціха-прама стаяці
А ў туманоў валацужных пакутаваці
Я навучуся у сцяжынкі схадзіць у далеч назаўжды
Пяшчынкі сыпаць, ткаць павуцінкі, не пакідая сляды
У агароджы сцерагчы сэрца і маўчаці
А ў яраў глыбокіх на дне вільгасць збіраці
Я навучуся ў палыні тайна і горка марыць
Зоркі зрабіліся чужымі, зіхцець нам перасталі

Звучуся ў шляху аб вас думаць не заўжды
Зарніцаю прыснюсь, маўчанне дзе вады
Я навучусь у заходаў таямніцы сустрэч паліць
Я навучусь у калодзежа вадою свежаю паіць
Я навучусь у мяцеліцы заўжды праўду казаць
Я навучусь ва усходаў у ногу з росамі шагаць
Я навучусь ва ўзлеску вяснавога святла чакаць
Я навучусь з вятрамі па рамонкам пра ўсё гадаць


МАЛІТВА (Я. Купала)

Я буду маліцца і сэрцам, і думамі,
Распетаю буду маліцца душой,
Каб чорныя долі (з мяцеліцаў шумамі)
Уж больш не шалелі над роднай зямлёй

Я буду маліцца да яснага сонца,
Няшчасных зімой саграваць сірацін,
Прыветна (па збожных) гуляючы (гонейках)
Часцей заглядаці да цёмных хацін.

Малюся свабоднаму ветру - віхуры,
Што лётае птушкай ад краю да краю,
І пасвіць у высях панурыя буры,
І ў комінах песні іграе,іграе.

Прыпеў:
Буду маліцца да зорак і жаліцца -
Гасяць сябе надта часта яны,
Бо кажуць, як нейкая з неба з іх зваліцца,
З жыцця хтось сыходзе на вечныя сны.

Я буду маліцца да хмараў з грымотамі,
Што дзіка над намі гуляюць не раз,
Каб жаль над гаротнымі мелі бяднотамі,
Градоў, перуноў не ссылалі падчас.

Малюся я небу, зямлі і прастору,
Магутнаму богу - ўсясвету малюся,
Ва ўсякай прыгодзе, ва ўсякую пору
За родны загон маёй Беларусі.

Прыпеў.


ВОРАН (К. Салаў'ёва)

Дзе пліты быццам бы праклён часу
Сцёртыя літары мхом пакрыты
Толькі страх на крыжы адзіноты
Прытаіўся воранам чорным-чорным

Растаючыся шлі ў адну сторану
Растаючыся пілі па-поўнай
Толькі чорнаму-чорнаму ворану
Ужо ўсё-роўна
Не трымалісь, заўжды як, за рукі
Ды із душ уляцела цяпло
Наша шчасце, як лісце па восені
Ветрам ў даль унясло

Шлі маўкліва на крок друг ад друга
Ды разам баялісь таго
Што дарогай праз могілкі доўгай
Сэрца нас кудысці вяло

Крапіва твары нашы паліла
Цела рэзалі пруцці кустоў
У дваіх нас кідалі з абрыва
У глыбокія яры сноў

Ды баяліся мы ўзняць вочы
Кожны крок па дарозе лічылі
Рукі нашы ў цяпле не сагрэлі
Як яны адміраюць, сачылі

Развітальным пранізлівым крыкам
У начы воран той пракрычыць
І халодныя вусны самкнуцца
Можна будзе цяпер адпачыць


УЛАДА АГНЯ (І. Лой)

Між лясоў ды балот, на прагнілай зямлі
Ён ляжыць шмат гадоў, бачыў рэкі крыві
Праглядзеў сотні бітваў за дабро ды за зло
Сам не раз быў пабіты, ды стаяў усім знарок

Прыпеў:
Памяць продкаў хаваючы ён трываў ды маўчаў
Ведаў - прыйдзе той час, ўлада калі перайдзе
Ў рукі Бога агня
Гэта ён вырашыць ўсе пытанні аб тым
Хто і дзе стане верным, вялікім ваяром
Слава Богу агня!!!

Разарве ён ўшчэнт ўсе заганы, хлустню
Не праміне спіны яго вогненны нож
Разбярэцца ва ўсім, гучна крыкне - "Хадзем!"
Зразумеюць і пойдуць, бо праўда ўся ў ім

Прыпеў.


ДУМКА (Т. Мазоль)

Не думка цясніцца,
Не б'е кроў у жылах,
Не нораў гразіцца,
Не плач на магілах.
Здалёку пачуўшы,
Што вецер мацнее,
На неба зірнуўшы
Гляджу - вечарэе.

Прыпеў:
Усхода чакаю,
На неба малюся,
Кажан - прывітаю,
Яго не баюся.
Баюся той хмары,
Што губіць мой нораў,
Валодаем марай,
Дык чуем укоры.

Аддаць трэба цалкам
Усё, што трымаю,
Дзялюся кавалкам,
Яго ж і прымаю.
Пакуль недзе сонца,
Пакуль толькі чорна,
Б'е дождж у аконца,
Малюся пакорна...

Прыпеў.


ВРЕМЕНА БОГА (А. Андрухін)

Лада-Волшебница к Детям идёт и Чудо в ладошках несёт.
Она говорит, проснуться велит и к Солнцу лететь журавлём.
Глаза отворив, на Маму смотрю, сияющую Красотой.
Занявшись любовью, Я Сказку творю, сочувствуя Образ живой.
Осень, Красна Девица, златом лежит на Земле.
Листья пылают в Дыхании летнего Дня.
Ай да быстро-медленно Солнышко катится в Дальнюю Даль.
Я на Век оставлю в Себе Его ласковый Свет.
Снежная тётка Зима от Полночи лютой с Морозом пришла.
Дочери - Вьюга, Пурга и Метель - в танце кружатся, смеясь холодно.
Зиме улыбаясь Весна говорит: "Время летит и Ты вместе с Ним.
Своих разгулявших возьми Дочерей и возвращайся на Полночь скорей.
Я Пробуждение. Я Возрождение. Лада творится во Мне.
Да будет Всё солнечным Светом гореть.
На Явь проливаю Жизнь чистой водой.
Душа образует Её и Дух наполняет Святой.
Мальчик-Апрель вдохновляет Меня.
С Мартом столкнувшись и к Маю летя,
жаркому Лету подарок несу:
капельку чистой Росы на носу.
Он поцелуем собрал Её нежно,
бережно взял Меня в руки Свои.
Вдруг ощутила Я Счастье безбрежность и Лето сказал:
"Вечно в Радость живи, Лада - Любовь Моя"".


РАНІЦА (А. Андрухін)

Рана Галубка на Крылах Сусвету
Шчасце Кахання нясе.
Рана яскравы вяснушкавы Сонейка
Здаўна ў Яве малюе Жыццё.
Рана ва Поле салодкая дудка
грае ўзнята - пяе Салавейка.
Ой, вельмі Рана прыгожая Дзева
Яблычак Сонца цалуе вачыма.
Рана духмяныя Подыхі Ветрыка
з мілай пяшчотай лахмацяць Дуброву.
Поўна Ўсходам Увесь захапіўшыся,
Я адчуваю Душы Ўзыход.


ВЕЦЕР (С. Лочмеліс)

У гушчары траў знікае сонца,
Чароўна колеры мяняюць неба.
Вачыма зоркімі ў абшар гляджу
І чую сэрцам - безбярэжжа.

Як абаронцу хараства
Замкнуць на момант страшна вочы.
Як згіне дзіўная краса
І застанецца... толькі вецер.

Нядоўга ззялі у вышыні
Далёкіх зорак дыяменты.
Кудлаціць полымя у агні,
Уздымае ў неба попел вецер.

Магутны і свавольны стан
Прыгожай дзерзкай бліскавіцы,
Крадзецца чарадою хмар
Пад зорным небам навальніца.
Сцяна дажджу, маланак бляск,
Ільецца з неба рык да трэск.
Дзіўлюся новае красе:
Шалёным віхрам дрэвы гне...
Вецер.

У гушчары траў знікае сонца,
Чароўна колеры мяняюць неба.
Вачыма зоркімі ў абшар гляджу
І чую сэрцам - безбярэжжа.


УЛАДА АГНЯ (І. Лой)

ПЕСНЯ СОНЦУ (Я. Купала) Вольным гоманам хвоек высокіх,
Туманами санлівых нізін,
Казкай векаў блізкіх (і) далёкіх
Клічам, сонца, цябе як адзін!
Распусці залацістыя косы,
Схаладзелы загон ацяплі,
Аквяці лугавыя пакосы,
Усходы новыя сей на зямлі.

Прыпеў:
А-а-а, з непаўтульнай, пакорнай зямліцай
А-а-а, заручыся, шлюб вечны вазьмі,
А-а-а, разлівайся люстранай крыніцай
А-а-а, між даламі, гарамі, людзьмі...

Прыпеў.

Як у свята купальскае, сонца,
Свой жывы абнаўляеш паглёд,
Аднаві славу нашай старонцы,
Аднаві яе сумны народ!
(Дык) глянь з хорамаў вольных, высокіх
Да крывіцкіх туманных нізін...
Казкай векаў блізкіх (і) далёкіх
Клічам, сонца, цябе як адзін!

Прыпеў.

вверх страницы

[Все вопросы присылайте сюда: psych2@tut.by]  [Created by John]